На сваім полі аршанцы выглядалі ўпэўнена, білі па браме асіпаўчан, і ўжо на 28-й хвіліне Фядосаў трапна прабіў у проціход галкіперу — 1:0.
У канцы тайму Вадзім Бальбух удала дабіў мяч у сетку пасля таго, як у штрафной пляцоўцы гасцей пачалася мітусня. Наступныя моманты доша не сканчваліся голам, а былі ж і эпізоды ля брамы Рамана Краўчанкі. Аршанскі брамнік уратаваў каманду як мінімум у двух вострых сітуацыях.
У канцы сустрэчы навічок каманды Гусеў зарабіў пенальці і яго рэалізаваў — першы гол за «Воршу» і перамога сіня-белых з лікам 3:0.
Аршанцы застаюцца на 13-м месцы. наступны тур яны прапусцяць праз няцотную колькасць каманд у лізе.