У 6-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі «Вітэн» на сваёй пляцоўцы згуляе са сталічным «Дынама-БНТУ». Гульня адбудзецца 23 кастрычніка ў спартовым комплексе «Алімпіец».
Аршанцы пачалі рэгулярны чэмпіянат не надта ўдала. Ва ўсякім разе, горш за папярэднія сезоны. Цяпер у актыве каманды толькі 2 перамогі ў першых чатырох матчах, а ў пасіве ўжо 2 паразы.
Зрэшты, «Дынама-БНТУ» зусім не належыць да лідэраў першынства. У пяці праведзеных камандай паядынках сталічныя «міліцыянты» перамаглі толькі аднойчы, а ў чатырох сустрэчах прызнавалі сябе пераможанымі.
У папярэднім туры «энергетыкі» разнеслі светлагорскі ЦКК з лікам 11:3.