У Першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе выступае няцотная колькасць каманд, адпаведна, кожны гульнявы дзень прапускае адна з каманд. Дайшоў чарод і да «Воршы». А каб не губляць гульнявы тонус, каманда Ігара Чумачэнкі вырашыла правесці таварыскі матч.
У суботу, 21 кастрычніка аршанцы згуляюць з магілёўскім «Тэхнолагам»-БДУТ на сваёй базе каля сярэдняй школы № 5.
Матч пачнецца а 15-й гадзіне.