Футбольная сустрэча аршанскага клубу з магілёўскім «Тэхнолагам» мела адбыцца на полі каля 5-й школы. Аднак суботні паядынак быў скасаваны, і магілёўская каманда ў Воршу не прыехала.
Такім чынам, аршанцы будуць яшчэ тыдзень весці падрыхтоўку да наступнага матчу ў чэмпіянаце краіны. 29 кастрычніка «сіня-белыя» сустрэнуцца з гомельскім «Паперпрамам». Сустрэча адбудзецца ў Гомлі.