На сваёй пляцоўцы ў чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе «энергетыкі» не пакінулі ніякіх шанцаў «Мінску». У гульні з канкурэнтам па турнірнай табліцы аршанцы вялі 4:0 ужо на 8-й хвіліне! Такі рэзкі старт дазволіў больш спакойна і без трывог гуляць у наступныя адрэзкі сустрэчы.
Дублі ў складзе аршанцаў зрабілі Себіскверадзэ і Рабыка, таксама вызначаліся Маргаран, Батурын, Брэднеў і Сініцкі.
У канцы сустрэчы «за дэманстрацыю непавагі» да арбітраў з лаўкі выдалілі галоўнага трэнера «Мінска» Чэрніка.
Перамога «Вітэна» 8:2.
Арчыла Себіскверадзэ прызналі найлепшым гульцом гэтага туру ў беларускай найвышэйшай лізе.