У Берасці на стадыёне «Юнацтва» 25 лістапада аршанцы згуляюць свой апошні афіцыйны матч сезону. У першынстве Першай лігі супернікам «Воршы» будзе «Ніва» з пасёлка Доўбізна Камянецкага раёну.
Каманда з аграгарадка насельніцтвам крыху больш за 300 чалавек апярэджвае ў табліцы 103-тысячную Воршу на 7 пунктаў. Для аршанцаў бягучы сезон — самы няўдалы за апошнія 8 гадоў, з моманту вяртання ў Першую лігу. «Ворша» датэрмінова заняла 14-е месца, у нізе табліцы, але захавала прапіску ў дывізіёне на наступны чэмпіянат.
Час пачатку гульні з «Нівай» — 14:00.