У матчы з «Нівай» з Доўбізна футбалісты «Воршы» забілі толькі тады, калі ўжо прапусцілі тры мячы ў сваю браму. Гол забіў Уладзіслаў Фядосаў.
Сустрэча скончыла чэмпіянат Беларусі сярод каманд Першай лігі. Дзяржынскі «Арсенал» і магілёўскі «Дняпро» выйшлі ў Найвышэйшую лігу, а «Асіповічы» пакінулі лігу і апусціліся ў трэці дывізіён.
Ужо 27 лістапада скончыцца галасаваньне на найлепшага футбаліста «Воршы» ў сезоне 2023 году. Каманда заняла 14-е месца ў Першай лізе, што з’яўляецца найгоршым вынікам з 2015 году, калі каманда вярнулася ў другі дывізіён чэмпіянату краіны.