У матчы, што адбыўся на пляцоўцы аршанскага спартовага комплексу «Алімпіец», чырвона-чорныя сустрэліся з менскім «Дарожнікам». Ужо на 3-й хвіліне Разуванаў адкрыў лік у сустрэчы. Хто ж мог падумаць, што ён зробіць у матчы сэкста-трык! Акрамя ягоных шасці галоў, у «Вітэна» забілі Зуёнак, Рабыка, Маргар’ян і Сініцкі. А вось Рабыка паспеў забіць яшчэ і ў сваю браму.
Вынік сустрэчы — 10:4. Пераканаўчая перамога «Вітэна». «Сталіца» зноў перамагла, таму «Вітэн» назірае за ёй з 2-й пазіцыі, саступаючы 4 пункты.