На жылым доме ў Воршы каля Лядовага палацу зрабілі мурал у гонар найвялікшага беларускага хакеіста найноўшага часу Руслана Салея. Абаронца і капітан зборнай Беларусі трагічна загінуў 7 верасьня 2011 году ў авіякатастрофе ў Яраслаўскай вобласьці Расеі.
Найяскравейшыя гады кар’еры Руслан правёў у наймацйнейшай лізе сьвету — заакіяянскай НХЛ. У 2004 годзе разам з «Анахайм Майці Дакс» Салей дайшоў да фіналу Кубку Стэнлі. Ніводзін беларус пакуль не дасягнуў падобнага.
Таксама ў ЗША Руслан Салей гуляў за «Фларыду», «Каларада» і «Дэтройт».
Нумар 24, пад якім выступаў абаронца, назаўжды вынуты з абарачэння ў зборнай Беларусі, за якую ён выступіў на трох Алімпіядах: Нагана-98, Сотл-Лэйк-Сіці-02, Ванкувер-06.