03:00

+1

7 м/с

996 гПа

06:00

+1

7 м/с

998 гПа

09:00

+0

6 м/с

999 гПа

12:00

+3

6 м/с

998 гПа

15:00

+3

6 м/с

996 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Шакуцін пад санкцыямі ЗША

07.12.2023 09:16

867 праглядаў, 0 каментароў

Вашынгтон сочыць за яго дзейнасцю.

5 сьнежня ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс Беларусі 8 фізічных асобаў і 11 кампаній. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.

Сярод тых, хто цяпер апынуўся ў спісе — уладальнік кампаніі «Амкадор» Аляксандр Шакуцін. На яго накладзеныя персанальныя санкцыі, якіх ён удала пазбягаў доўгі час.

Аляксандр Шакуцін паходзіць з Вялікага Бабіна ў Аршанскім раёне, дагэтуль ён спраўна абыходзіў санкцыі, а свае выдаткі, як казалі некаторыя крыніцы, пакрываў наўпрост з бюджэту Беларусі.

Хоць Шакуцін адмаўляе свае шчыльныя сувязі з Лукашэнкам, біяграфія галавы «Амкадора» гаворыць адваротнае. Шакуцін уваходзіў у Савет Рэспублікі 4 і 5 скліканняў, куды, як вядома, праз непразрыстасць працэдуры выбараў і зацвярджэнне шэрагу працэсаў Лукашэнкам выпадковы чалавек не трапляе. Акрамя таго, у 2020 годзе Шакуцін быў сярод запрошаных гасцей на «таемнай інаўгурацыі», ездзіў з Лукашэнкам да ягонай цёшчы збіраць бульбу, лятаў з ім у Эміраты.

Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Шакуцін атрымлівае выгаду ад падтрымкі рэжыму Лукашэнкі ў выніку прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама з’яўляецца сябрам арганізацыі «Белая Русь», якая адкрыта шмат гадоў падтрымлівае Лукашэнку.

Раней беларускія расследнікі высьветлілі, што ў Нямеччыне ў Шакуціна ёсьць кампанія, якая працягвае функцыянаваць і прыносіць прыбытак, у абыход санкцый.

Новыя амерыканскія санкцыі прадугледжваюць блакаванне актываў у выпадку, калі яны знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, а таксама арганізацый, якія на 50% і больш належаць названым у спісе асобам або кампаніям. Для тых, хто супрацоўнічае з падсанкцыйнымі асобамі і кампаніямі, гэта пагражае другаснымі санкцыямі.

Насамрэч невядома, ці мае Шакуцін хоць нейкія актывы ў Злучаных Штатах. Але на рэпутацыю ягонага бізнэсу ў любым выпадку можа паўплываць тое, што яго лішні раз узгадалі сярод спонсараў непрызнаных уладаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шакуцін пад санкцыямі ЗША

Вашынгтон сочыць за яго дзейнасцю.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение