Тэлеграм-канал «Белорусский минор» спытаў у штучнага інтэлекту, як будуць выглядаць стадыёны Першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. Вынікі атрымаліся паводле асноўных славутасцяў горада. З Воршай, аднак, вынік атрымаўся дзіўна. Незразумелыя надпісы на сценах стадыёну, наваколле, забудаванае аднатыпнымі дамамі. Калі ў «Слоніма» стадыён атачалі два львы — сімвалы каманды, то ў Воршы вожыкаў не было, як няма і нічога іншага, што трывала асацыюецца з нашым горадам.
Тым не менш, і такі стадыён можа камусьці спадабацца. Такую «альтэрнатыўную будучыню» малюе нам штучны інтэлект.