На стадыі 1/4 фіналу, як раней ужо пісаў наш сайт, будуць два паядынкі. І першы з іх адбудзецца ўжо ў сераду, 27 снежня. У гэтыя святочныя дні паход на спартовыя спаборніцтвы асабліва захапляльны!
У спартовым комплексе «Алімпіец» аршанскі «Вітэн» прыме менскую «Ахову-Дынама». Пры гэтым пераможца матчу, які стартуе а 18-й гадзіне, яшчэ не гарантуе сабе выхад у паўфінал, паколькі 30 снежня каманды правядуць паўторны паядынак у Менску.
Уваход на трыбуны будзе каштаваць 2 рублі. Аршанскія гульцы расцэньваюцца як фаварыты паядынку, але ў Кубку ўсе супернікі рыхтуюцца да матчаў па асаблівай праграме.