Аркадзю Сусману споўнілася 75 гадоў. Пра важную дату напісаў блог гісторыкаў аршанскага футболу «Радыё Аршыца».
«Аркадзю Сусману — 75.
2 студзеня юбілей сьвяткуе адзін з найлепшых футбалістаў і хакеістаў Воршы за ўсю гісторыю Аркадзь Сусман. Нападнік „Старту“ за сваю кар’еру аддаў нямала важных перадач, якія вырашалі лёс сустрэч. А таксама правёў нямала важных галоў», — напісаў блог і даў спасылку на свае тэксты пра нападніка.
Ужо больш за 30 гадоў Сусман жыве ў Ізраілі. Нядаўна заўзятары аршанцаў сустрэліся з ім. Гэты гулец быў адным з найбольш выніковых у гісторыі каманды «Старт», шмат разоў станавіўся чэмпіёнам БССР у хакеі з мячом, які ў нас часта называлі яшчэ «рускім хакеем».
Публікацыя пра перамогу каманды "Легмаш" ("Старт") у чэмпяінаце Беларусі ў савецкі час, сярод гульцоў і Аркадзь Сусман.
Аркадзь Сусман трэці зьлева ў верхнім радзе. Футбольная каманда "Старт" (Ворша), 1969 год.
Здымкі прадастаўлена блогам "Радыё Аршыца".