Пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 году нумар 975 зацверджаны пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2024 годзе. Цяпер пералік афіцыйна з’явіўся на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
У пералік найважнейшых горадабудаўнічых праектаў уключаны і дэталёвы план асобай эканамічнай зоны «Брэміна-Ворша».
У адпаведнасці з Указам Лукашэнкі ад 14 студзеня 2014 году № 26 «Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці» пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў чарговым фінансавым годзе, штогод зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на падставе прапаноў абласных выканаўчых камітэтаў.