13 студзеня аршанскі міні-футбольны клуб у Магілёве паўдзельнічае ў «фінале чатырох» Кубку Беларусі. У сваім паўфінале аршанцы згуляюць з «Мінскам». У другім паўфінале пакуль, на момант публікацыі, вядомы толькі адзін удзельнік. Гэта гомельскі ВРЗ. Хто стане супернікам гамельчукоў — землякі з БЧ ці менская «Сталіца» — пакажа паўторны матч гэтых дружын. Першы паядынак «Сталіца» выгуляла 8:4.
Матч «Вітэну» і «Мінску» запланаваны на суботу, 13 студзеня. Пачатак а 16:30.
Вырашальныя матчы турніру пройдуць у Магілёве ў спартовым комплексе «Алімпіец».