Крынкі - дастаткова вялікая вёска ў Лёзненскім раёне, цэнтар сельсавета і да нядаўняга часу цэнтар аднайменнай сельскагаспадарачай арганізацыі. Дарэчы, гэта адзін з першых калгасаў рэгіёна, у 2018 годзе прадпрыемства ўрачыста адзначала 100-гадовы юбілей. Некаторы час прадпрыемства належыла Аршанскаму льнокамбінату.
Але ж 22 снежня мінулага года была скончана ліквідацыйная вытворчасць над прадпрыемствам. "Крынкі" фактычна збанкрутавалі і аніякія меры не дапамаглі ажывіць гэтае прадпрыемства, хаця, калі пагартаць навіновы ленты, то галоўнае, што спрабавалі ўлады зрабіць з "Крынкамі" - наладзіць дысцыпліну. Яшчэ за год да ліквідацыі, на старонках сайта мясцовага выканкаму, кіраўніцтва расхвальвала прадпрыемства, казала пра перавыкананне сутачных планаў...