Гістарычная падзея адбылася 14 студзеня 2024 году ў Магілёве. У мясцовым спартовым комплексе «Алімпіец» аршанскі «Вітэн» здабыў перамогу над гомельскім ВРЗ і стаў уладальнікам Кубку Беларусі.
На фота, якое прыводзіць афіцыйны сайт «энергетыкаў» — заўзятары «Вітэну».
Пасля першай паловы сустрэчы «Вітэн» вёў 2:1, а ў другім тайме павялічыў сваю перавагу. Перамога 6:4, і трафей у чацверты раз у гісторыі адпраўляецца ў калекцыю «Вітэну». Раней аршанцы здабывалі кубак краіны ў 2009, 2010 і 2018 гадах.
Рэдакцыя Orsha.eu шчыра віншуе ўсіх гульцоў, працаўнікоў і заўзятараў «чырвона-чорных» з заваяваннем пачэснага трафею!