26 студзеня свой юбілей сьвяткуе славуты Георгій Мандзалеўскі! Яму спаўняецца 90 гадоў!
У гэты дзень у 1934 годзе ў Воршы нарадзіўся будучы 2-разовы алімпійскі чэмпіён Токіё-1964 і Мэхіка-1968 у складзе зборнай СССР, адзін з найлепшых злучных свету за ўсю гісторыю валейболу, піша блог «Радыё Аршыца».
У падрабязным артыкуле расказваецца пра этапы кар’еры Георгія Рыгоравіча, ягоныя дасягненні. Мандзалеўскі ўключаны ў Залю спартовай славы валейболу.