У чарговым матчы першынства Беларусі ў міні-футболе аршанскі «Вітэн» гуляў у гасцях у Гародні супраць мясцовага «УУС-Дынама». Новым-старым уладальнікам нацыянальнага кубку ўдалося перамагчы ўсухую.
Лік на 9-й хвіліне адкрыў Балдзін з перадачы Рабыкі. Тыя самыя пасавальнік і галеадор былі і ў моманце з другім голам на 14-й хвіліне. А за дзве хвіліны да заканчэння першай паловы Разуванаў падкрэсліў татальную перавагу чырвона-чорных.
У другой палове галоў ужо не было. Перамога «Вітэна» 3:0. Каманда мае 33 пункты і толькі на адзін бал адстае ад «Сталіцы». Выступленне аршанцаў вельмі выніковае і месца ў фінальным этапе на вылет амаль гарантаванае. Дзеля гэтага за другое кола звычайнага першынства трэба здабыць яшчэ некалькі перамог.