Завод пра які ідзе гаворка, быў адчынены ў 2005 годзе. Ужо тады будаўніцтва завода выклікала спрэчкі пра экалагічнасць і эфектыўнасць прадпыремства. Атрымліваецца, што з эфектыўнасцю сапраўды не ўсё ў парадку. 6 лютага ўрад прыняў пастанову пра выдзяленне заводу датацыі на кампенсацыю часткі працэнтаў па крэдытах. Як вынікае з пастановы, з 2013 па 2016 гады завод набраў у Беларусбанку крэдытаў амаль на 90 мільёнаў еўра і цяпер звяртаецца да дзяржавы па дапамогу, бо сам разлічыцца па умовах крэдытавання не можа. І гэта пры тым, што завод і так мае ільготы па падатках.
Гэта не было б вялікай праблемай, калі б завод газетнай паперы быў такі адзіны. Але разам з ім датацыі атрымаюць яшчэ чатыры прадпрыемствы дрэваапрацоўкі. У прыватнасці датацыю атрымае Светлагорскі завод бялёнай цэлюлозы, які так і не запрацаваў эфектыўна, а набраў крэдытаў амаль у 200 даляраў.
Нагадаем, што на мінулым тыдні выйшла падобная пастанова ўраду пра датацыі прадпрыемствам лёгкай прамысловасці. Паводле той пастановы, датацыі атрымае і Аршанскі ільнокамбінат для кампенсацыі сваіх крэдытаў.