18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Дата. Жалязоўскі і іншыя

12.02.2024 21:00

886 праглядаў, 0 каментароў

12 лютага 1994 году Беларусь дэбютавала на Алімпіядах.

Роўна 30 гадоў таму, 12 лютага 1994 году Беларусь дэбютавала на Алімпіядзе ў Лілехамеры як незалежная дзяржава. На цырымоніі адкрыцця ўрачыста пранеслі бел-чырвона-белы сцяг — нацыянальны сімвал дзяржавы, які ўжо праз год незаконным рэферэндумам Лукашэнка прыбярэ, узяўшы за дзяржаўны сімвал крыху зменены сцяг Савецкай Беларусі. У той дзень беларусы стартавалі на Алімпіядзе як незалежная дзяржава з будучыняй. А для аршанцаў асаблівую цікавасць уяўляе тое, што сярод тых атлетаў быў Ігар Жалязоўскі.

Ігар яшчэ ў складзе савецкай зборнай

Аршанец прыляцеў у Нарвегію як адзін з галоўных прэтэндэнтаў на медалі. Яго называлі па-рознаму, у прыватнасці у галандскай прэсе, краіны з вялікімі канькабежнымі традыцыямі, — Менскім мядзьведзем (хоць ён з Воршы), Расамахай, Ігарам Грозным. Дзякуючы Ігару пра Воршу ведаў кожны беларус, а кожны замежнік — пра Беларусь. Спаборніцтвы ў канькабежцаў былі праз некалькі дзён пасля цырымоніі адкрыцця, так што пасля маршу са сцягам і іншых урачыстасцяў Жалязоўскі мог якасна падрыхтавацца да спаборніцтваў, прывыкнуць да сцежкі, па якой яму трэба было бегчы.

Наступіў дзень фіналу, 18 лютага. Агулам за перамогу змагаліся 43 канькабежцы з 17 краін, і менавіта Жалязоўскага бачылі як найбольш верагоднага пераможцу. На папярэдняй Алімпіядзе ў Калгары (Канада) 1988 году Жалязоўскі заваяваў бронзу на дыстанцыі ў 1000 метраў.

На дыстанцыі ў 1000 метраў у першай пары Жалязоўскі паказаў час 1:12.72, новы алімпійскі рэкорд!!! Але далей, у 4-й пары быў яшчэ больш фенаменальны бег суперніка. Амерыканец бяжыць за 1:12.43, тут жа б’е алімпійскі рэкорд Ігара і ўстанаўлівае спадарожна новы усясветны рэкорд!

Час аршанца аказаўся на 0,29 секунды больш, чым у Даніэля Янсэна. Прадстаўнік Злучаных Штатаў забраў золата, а беларусу дасталося срэбра. На 0,13 Жалязоўскі апярэдзіў расейца Сяргея Кляўчэню. Бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг залунаў над Лілехамерам у другі раз — першы медаль беларусам прынесла біятланістка Святлана Парамыгіна. Абодва медалі былі гістарычнымі, абодва срэбранымі, хаця абодва спартоўцы маглі і перамагчы, былі на піку сваіх здольнасцяў, у самым росквіце. Спорт часам прыносіць дваістыя пачуцці.

На дыстанцыі 500 метраў за чатыры дні да гэтага, 14 лютага, Жалязоўскі паказаў час 36.73, што было 10-м вынікам з адставаннем ад расейца Аляксандра Голубева на 0,40 секунды. Дарэчы, Голубеў тады паставіў алімпійскі рэкорд на дыстанцыі ў паўкіламетры.

На дыстанцыі 1500 м Жалязоўскі не ўдзельнічаў, у гэтай дысцыпліне Рэспубліку Беларусь прадстаўляў Віталь Навічэнка.

Беларуская пошта ў гонар Зімовай Алімпіяды ў Лілехамеры выпусціла серыю марак. Адну з марак прысвяцілі акурат Ігару Жалязоўскаму. Дарэчы, да самай смерці 12 чэрвеня 2021 году Жалязоўскі выступаў за бел-чырвона-белы сцяг, яго вяртанне, за беларускую мову і іншыя нацыянальныя каштоўнасці. У свой час беларускі спорт мог пайсці зусім іншым шляхам, але Жалязоўскаму не далі стаць прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, яго ўзначаліў Аляксандр Лукашэнка, які ўжо праз чатыры гады бесцырымонна, без папярэджання прыляціць на наступную Алімпіяду ў японскі Нагана, а ў Беларусі будзе наводзіць свае парадкі. Жалязоўскага жа адсунуць ад спорту, ад кіравання профільным відам, і ён паедзе працаваць на вытворчасць у суседнюю Расею.

Ігар Жалязоўскі — адзін з найвыбітнейшых спартоўцаў у гісторыі Воршы і Беларусі. Ён 6 разоў станавіўся чэмпіёнам свету, 3 разы заваёўваў Кубак свету, 5 разоў станавіўся чэмпіёнам СССР. Паставіў 4 усясветныя рэкорды: два на 1500 м, адзін у спрынтавай камбінацыі і адзін на 1000 м.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дата. Жалязоўскі і іншыя

12 лютага 1994 году Беларусь дэбютавала на Алімпіядах.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение