На сваёй пляцоўцы ў спартовым комплексе «Алімпіец» па вуліцы Шаўчэнкі аршанскі «Вітэн» будзе прымаць гарадзенскую «Ахову-Дынама», якую раней прайшоў у чвэрцьфінале Кубку краіны. Тады аршанцы трыўмфавалі ў абодвух паядынках — 3:1 і 4:2.
Цяпер каманды чакае спатканне ў першынстве Беларусі. «Ахова-Дынама» на 6-м месцы з 18 пунктамі, і перамога для клуба вельмі важная, паколькі ён б’ецца за месца ў вырашальнай стадыі. Аршанцам ужо толькі нешта звышнатуральнае можа перашкодзіць прайсці туды, але назапашваць пункты ўсё адно трэба, другое кола рэгулярнага чэмпіянату толькі пачалося. У «Вітэна» 33 пункты і 2-я пазіцыя ў табліцы.
Матч адбудзецца 17 лютага, субота, пачатак а 15-й гадзіне.