У студзені гэтага года ў суседнім Лёзненскім раёне было іквідавана сельскагаспадарчае прадпрыемствы "Крынкі". А сёння прыйшла навіна, што ў апошні дзень студзеня знікла яшчэ адно прадпрыемства ў тым жа раёне. Гаворка ідзе пра "Новая Дубрава-Агро". Яшчэ адно сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое знікла праз кепскі стан справаў. Праўда, на яго месцы не будзе выпаленага поля. Тое, што раней было "Новая Дубрава-Агро" цяпер будзе працаваць у складзе прадпрыемства "Рубежніца". Наўрад ці гэта прывядзе да нейкага поспеху. Паводле справаздачы арганізацыі "Рубежніца" за 2022 год бачна што на ім адбываецца скарачэнне штату з 165 у 2021 да 153 у 2022. А чысты прыбытак за 2022 год склаў усяго 92.000 рублёў за цэлы год.
Дарэчы, гэты даход яшчэ не кепская статыстыка ў параўнанні з іншымі падобнымі прадпрыемствамі.