У 15-м туры першынства Беларусі ў міні-футболе аршанскі «Вітэн» сустракаўся са светлагорскім ЦКК. На 6-й хвіліне Маргар’ян адкрыў лік, але, зрэшты, ужо на 9-й госці яго зраўнялі. І гэта быў апошні гол ЦКК у матчы, далей забівалі толькі аршанцы. Другі і трэці галы агадаў Разуванаў яшчэ ў першай палове сустрэчы, а ў другой Маргар’ян агадаў яшчэ двойчы, аформіўшы хэт-трык, а яшчэ адзін мяч на рахунку Сэбіскверадзэ.
Пераканаўчая перамога «Вітэна» 6:1!
Аршанская каманда захавала 1-е месца ў турнірнай табліцы. У чырвона-чорных 39 пунктаў, у ВРЗ на два меней, а замыкае тройку «Сталіца», якая цяпер адстае ад аршанцаў на 4 пункты. Менавіта з «зялёна-белымі — наступны матч „энергетыкаў“, але анонс гэтага матчу мы апублікуем бліжэй да падзей.