12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

Орша, Спорт

Адставалі і прагулялі

07.03.2024 17:42

790 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі «Лакаматыў» выбывае з розыгрышу.

Хакеісты «Лакаматыву» саступілі ў вырашальным матчы за месца ў 2-й фазе першынства Рэспублікі Беларусь. У стыкавай серыі з наваполацкім «Хімікам» аршанцы саступіла 1-2. Вырашальны матч адбыўся напярэдадні ў Наваполацку. Шайбаў у паядынку не было працяглы час, і толькі за 13 секундаў да першага перапынку «Хімік» адкрыў лік.

У другім перыядзе ў браму «Лакаматыву» прыляцела яшчэ тры шайбы, на што сіня-аранжавыя адказалі толькі адной у выкананні Грыня.

Трэці перыяд «Лакаматыў» згуляў лепей, Чарноў, Ігнатаў і Бовін закінулі шайбы, лік стаў нічыйным 4:4. Аднак за 6 хвілін да канца навапалачанін Зямлянкін прынёс «Хіміку» перамогу 5:4 у матчы і 2-1 у серыі.

Пасля матчу галоўны трэнер «Лакаматыву» Ігар Жылінскі адзначыў, што нічога асабліва каментаваць яму не хочацца. На думку спецыяліста, вырашаць лёс паядынку ў такіх выпадках павінны хакеісты.

«Хімік» ідзе далей, у першай серыі 2-й фазы ён сустрэнецца з лідэрам рэгулярнага чэмпіянату «Шахцёрам» з Салігорску. «Лакаматыў» на гэтым сваю барацьбу завяршыў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Адставалі і прагулялі

Аршанскі «Лакаматыў» выбывае з розыгрышу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение