Гаворка ідзе пра Андрэя Булаўкіна. Ён нарадзіўся ў Оршы, скончыў Смалянскі тэхнікум, потым адвучыўся ў Горацкай акадэміі. Цікава, што Булаўкін вельмі хутка пераходзіў з аднаго месца работы на іншае, з адной пасады на іншую. У сярэднім на адной пасадзе ён трымаўся каля 2 гадоў: брыгадзір у Забалацці, аграном-аграхімік там жа, кіраўнік "Расскага Сяльца", намеснік начальніка ўпраўлення ў Бешанковічах, старшыня Бешанковіцкага райвыканкаму, дырэктар аршанскага мясакамбінату, намеснік дырэктара віцебскага мясакамбінату, намеснік старшыні Лёзненскага выканкаму і цяпер пасада ў аблвыканкаме.
Аршанцы могуць і не памятаць Андрэя Анатольевіча, бо на мясакамбінат ёне быў прызначаны ў 2020 годзе, калі былі іншыя інфармацыйныя павесткі і прабыў на гэтай пасадзе таксама не доўга. Найдаўжэй ён трымаўся на пасадзе старшыні Бешанковіцкага выканкаму - амаль тры гады.