Пра праграму развіцця агратурызма ў Беларусі загаварылі яшчэ ў пачатку стагоддзя, потым увялі шэраг праграмаў па падтрымцы, каб людзі адкрывалі сядзібы ў сваіх вясковых дамах. Чакалася, што агратурызм дасць штуршок развіццю вёсак. І, сапраўды, у многіх вёсках так і атрымалася, хаця, дакладна, не ва ўсіх.
У гэтым годзе дзяржава вырашыла, што гэты дробны бізнэс таксама варта жорстка кантраляваць і абвесціла ўвядзенне адпаведных нормаў для аграсядзібаў, а для кантролю за выкананнем нормаў абвесціла перарэгістрацыю. Сёння на старонках дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА з'явіліся лічбы па выніках такой перарэгістрацыі. З больш чым 3000 аграсядзібаў па краіне знікла больш за палову - засталося меньш за 1300.
У суседніх Талачынскім і Дубровенскім раёнах увогуле не засталося аніводнай аграсядзібы.