Хаця яшчэ сярэдзіна сакавіка, хаця яшчэ зямля не зусім высахла, але ўлады пачалі ўводзіць абмежаванні на наведванне лясоў. Звычайна такія абмежаванні ўводзяцца пазней.
Так, у Магілёўскай вобласці абмежаванні ўведзены ўжо ў палове раёнаў Па Віцебскай вобласці абмежаванні ўведзеныя ў Лепельскім і Віцебскім раёнаў. А сярод бліжэйшых да нас раёнаў - абмежаванне ўведзена ў Круглянскіх лясах.
Гэта азначае, што ў лясы Круглянскага раёна нельга заязжаць на транспарце і разводзіць вагонь.