У сеціве з’явілася старая мапа воласцяў Магілёўскай губерні 1890 году. На ёй бачна, што Ворша ўваходзіла ў Баранскую (рас. Борянскую) воласць.
Таксама на мапе можна пабачыць іншыя воласці, якія былі на тэрыторыі Аршаншчыны і побач, а таксама ў цяперашніх суседніх з Аршаншчынай краях — Талачыншчыне, Сенненшчыне і іншых.