Толькі 1:0 перамагаў «Вітэн» пасля першай паловы сустрэчы з «Мінскам». Гол загнаў Рагавік з перадачы Балдзіна. А вось у другой палове галы пайшлі адзін за другім. Сэбіскверадзэ, Рабыка і Балдзін вызначыліся на табло, а яшчэ адзін гол менчукі загналі ў сваю браму самі пасля рашучых дзеянняў Сэбіскверадзэ.
У выніку перамога з лікам 5:0, і аршанцы застаюцца лідэрамі першынства. Зусім няшмат застаецца да старту фазы ўцінання, на якой каманды будуць гуляць на вылет, змагаючыся за медалі.