Аршанская каманда лідзіруе ў турнірнай табліцы рэгулярнага першынства Беларусі і яўна хоча завяршыць першую частку сезону на першай пазіцыі. Пакуль навіны добрыя. Паўла Рагавіка прызналі «гульцом 19 туру», а «Вітэн» на 1 пункт апярэджвае гомельскі ВРЗ.
У суботу, 30 сакавіка аршанцы згуляюць у гасцях супраць каманды «Барысаў-900». Барысаўчане маюць 16 пунктаў супраць 48 у «Вітэну» і займаюць 9-е месца ў табліцы. Гэтай камандзе таксама патрэбная перамога.
Стартавы свісток прагучыць, а 13-й гадзіне.