Белстат апублікаваў звесткі па злачыннасці за 2023 год. На душу насельніцтва часцей за ўсё парушаюць закон у Менску — амаль 2 злачынствы на тысячу жыхароў. Таксама ў Менску больш за ўсё злачынстваў на глебе наркотыкаў. А вось па згвалтаваннях у сумным лідэрстве Віцебская вобласць.
Калі аналізаваць буйныя гарады і раёны, то ў Аршанскім раёне з яго насельніцтвам у 142 331 чалавека зафіксавалі 1097 злачынстваў, гэта 7,7 злачынстваў на тысячу жыхароў.
З такімі лічбамі Аршаншчына і Ворша не ўваходзяць нават у дзясятку самых крымінальных рэгіёнаў Беларусі.
А топ-10 выглядае так:
Рэчыцкі раён;
Барысаўскі раён;
Светлагорскі раён;
Менск;
Маладзечанскі раён;
Магілёў;
Гомель;
Жлобінскі раён;
Віцебск;
Салігорскі раён.
Аршанскі раён у спісе толькі на 18-м месцы, што ў параўнанні з колішнімі паказчыкамі сведчыць пра тое, што фраза «Ворша — крымінальная сталіца» засталася далёка ў гісторыі. Таксама не з’яўляецца рэгіёнам засяроджання крыміналу і Бабруйск, які раней знаходзіўся на высокіх месцах і ў свой час апярэджваў Воршу.