Прэс-служба МНС паведамляе пра не звычайнае здарэнне ў суседнім Горацкім раёне. Тут каля вёскі Мацюты знікла двое дзяцей: 11-гадовы хлопчык і 14-гадовая дзяўчынка. Відавочна, што дзеці згубіліся ў мясцовым лесе. Каля 9 гадзін вечара родныя не вытрымалі і згубілі надзею знайсці дзяцей самастойна ды звярнуліся да ратавальнікаў. Улічваючы не звычайнасць сітуацыі на месца выехала ажно 11 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі - не толькі супрацоўнікі МНС.
Па стане на раніцу 1 красавіка дзяцей так і не знайшлі, адпаведна, малыя правялі цэлую ноч у лесе. Сёння пошукі дзяцей працягваюцца.