Аршанскі міні-футбольны клуб у Менску сустрэўся з камандай «Дарожнік», якая ідзе ўнізе табліцы. Сэбіскверадзэ і Балдзін даволі хутка забяспечылі аршанцам гандыкап. Але ў наступныя не хвіліны — секунды — «Вітэн» прапусціў двойчы. З лікам 2:2 і скончылася першая палова.
А ў другой лік быў і 3:3, аднак урэшце аршанцы адсвяткавалі вікторыю 6:3. Адзначыліся Рагавік, Маргар’ян, Брэднеў і Рабыка.
Пасля гэтай перамогі застаецца адзін матч да канца рэгулярнага першынства. І перамога над «Сталіцай» у ім з любым лікам гарантуе аршанцам 1-ю стартавую пазіцыю ў фазе ўцінання. Там пойдзе барацьба за медалі, і аршанцам дастанецца найслабейшы па выніках рэгулярнага першынства клуб.