У першым туры першынства Беларусі сярод каманд Першай лігі аршанцы сустракаліся з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ-ІІ». Ужо на 6-й хвіліне ў выніку атакі аўтазаводцаў Андрэй Ігнатовіч вымаў мяч са сваёй сеткі.
Але яшчэ ў першай палове сустрэчы сваё слова сказаў актыўны Глеб Жалезнікаў. Атакуючы справа, ён зрабіў закід у штрафную, адкуль гулец тарпедаўцаў зрэзаў мяч у сваю браму.
Больш галоў не было, хоць моманты для гэтага ствараліся. Нічыя 1:1.