13 красавіка «Ворша» згуляе з пінскай «Хваляй». Як і ў першым туры, гэта будзе выязны паядынак для блакітна-чорных. Першы матч, супраць жодзінскага «Тарпеда-ІІ» аршанцы завяршылі ўнічыю 1:1.
Дзённік «Радыё Аршыца», які вядзе статыстыку аршанскай футбольнай каманды, успомніў матч клубу ў Пінску чвэрць стагоддзя таму. Тады, у 1999-м аршанцы не пакінулі пінчукам, якія яшчэ насілі назву «Пінск-900», ніякіх варыянтаў. «Ворша» святкавала вікторыю 3:0, два мячы правёў Мікалай Міхалёнак, а ў канцы сустрэчы вызначыўся Сяргей Школа.
Новая сустрэча адбудзецца на стадыёне «Хваля» ў суботу, яе пачатак, а 15-й гадзіне.