Сезон футболу для Воршы рыхтаваўся на старт яшчэ 6 красавіка, але тады поле было не гатовае, і ФК «Ворша» пайшоў на абмен палямі з жодзінскімі тарпедаўцамі, з іх другой камандай. У гасцях аршанцы згулялі з імі ўнічыю 1:1, а ў наступным туры зазналі буйной паразы ў пінску ад «Хвалі» 0:3.
Цяпер «Ворша» нарэшце пакажацца на вочы перад роднымі заўзятарамі. У суперіках — «Ніва» з Доўбізна. Паводле прадмовы да матчу, каманды сустракаліся ў афіцыйных паядынках толькі двойчы, матчы прынеслі аршанцам нічыю і паразу. Спадзевы на першую перамогу над камандай са сціплага аграгарадка на Берасцейшчыне пачнуцца, а 13-й гадзіне ў гэтую нядзелю, 21 красавіка. Матч на Гарадскім стадыёне.