На дошках "Іх шукае міліцыя" ў Оршы абнавілі партрэт рэдактара нашага сайта Ігара Казмерчака. Першы раз партрэты Ігара з'явіліся каля двух гадоў таму. Але ў чорна-белым варыянце. Потым на некаторы час яны знікалі, але на днях іх абнавілі, цяпер у колеры. З іншага абнаўлення - цяпер у тэксце аб'яваў пра вышук растлумачана па якім артыкуле шукаюць Казмерчака. На ранейшых аб'явах быў толькі нумар артыкула, а цяпер і тлумачэнне: абраза прэзідэнта.
Ну, і, канешне, унізе аб'яваў напісана: калі вы нешта ведаеце пра месцазнаходжанне і лёс гэтага чалавека...