Працягваецца першынство Беларусі ў міні-футболе. У серыі ¼ фіналу аршанскі «Вітэн» супрацьстаіць гарадзенскаму «УУС-Дынама». У першай сустрэчы энергетыкі святкавалі перамогу 5:2. Наперадзе другая. Яна адбудзецца ўжо сёння, 8 траўня. На пляцоўку ў Гародні каманды выйдуць, а 18-й гадзіне.
Калі аршанцы перамогуць і ў гэтым матчы, яны забяспечаць сабе выхад у паўфінал і ўсутыч наблізяцца да медалёў чэмпіянату.