У чвэрцьфінальнай серыі каманды атрымалі перамогі адна над адной на сваіх пляцоўках, і таму давялося праводзіць вырашальную сустрэчу за выхад у паўфінал. Яна прайшла ў Воршы на «Алімпійцы».
І варта сказаць, паядынак пачаўся для аршанцаў жудасна. Ужо на 3-й хвіліне чырвона-чорныя саступалі ў ліку 0:2. Аднак затым ачомаліся, і на 4-й хвіліне Сініцкі адзін мяч адгуляў. Тым ня менш, на 14-й хвіліне пасля голу Рагавіка ва ўласную браму лік стаў 1:3.
Разуванаў яшчэ ў першай палове загнаў другі гол у браму гарадзенцаў — 2:3.
А ўжо ў друггой палове «энергетыкі» запанавалі. Разуванаў, Балдзін, Батурын і Рагавік прабівалі брамніка «УУС-Дынама» Сідаровіча. Заключны мяч прыляцеў ужо ў пустую браму, калі гарадзенцы выпускалі на пляцоўку «брамніка-бегуна». Перамога 6:3, і «Вітэн» праходзіць у паўфінальную серыю, дзе яго супернікам будзе менская «Сталіца». Даўні і традыцыйны супернік.