І другі паядынак паўфінальнай серыі паміж аршанскім «Вітэнам» і менскай «Сталіцай» завяршыўся паразай аршанцаў. На гэты раз чырвона-чорныя саступілі 2:4 на чужым паркеце. Галы за аршанцаў заганялі Разуванаў і Рагавік.
Лік у серыі стаў 0-2, і «Сталіца» вельмі блізкая да таго, каб зноў прайсці «Вітэн» і прабіцца ў фінал. Але, як вядома, у міні-футболе ўсё завяршаецца толькі на апошняй секундзе. І яшчэ пытанне, ці вывесіць аршанскі клуб белы сцяг. Каманда вельмі дасведчаная і моцная.