Штогадова мясцовыя ўлады вызначаюць месцы якія дазволеныя для купання. Не тое, каб у іншых месцах вас прагоняць, але фармальны пералік такі складаецца і адпаведныя месцы павінны быць яшчэ і дадаткова абсталяваныя для зручнасці адпачываючых. Канешне, аршанцы купаюцца не толькі на тэрыторыі абмежаванай Аршанскім раёнам. таму прыводзім вам поўны спіс дазволеных месцаў па Аршанскім і суседніх раёнах Віцебскай вобласці.
Пачнем з Дубровенскага раёна. На гэты раз на ўвесь Дубровенскі раён улады выдзялілі толькі адно афіцыйнае месца для купання - рака Днепр у раёне вуліцы Правабярэжная. У Лёзненскім раёне дазволенае месца - возера Буеўскае каля вёскі Зубкі. У Сененскім і Талачынскім раёнах такіх месцаў па два: возера Сененскае каля вуліцы Святлічнага ў райцэнтры і возера Серакаратнянскае каля вёскі Рабцева. У Талачынскім: рака Сакалянка каля вуліцы Мікрараён у Коханава і рака Рагачоўка каля вуліцы Светлая ў райцэнтры.
Затое ў Аршанскім раёне такіх месцаў адразу шэсць: кар'ер Селішча, канешне, возера Шчацінкаўскае (у народзе "Кар'ер"), два месцы непасрэдна ў рысе горада: пляж на вуліцы Караткевіча і ў Першым Мікрараёне. А яшчэ ў возеры Арэхаўскае каля Арэхаўска і возеры Святое каля Малога Бабіна.