На сваёй пляцоўцы аршанцы праявілі волю і перамаглі менскую «Сталіцу» пасля дзвюх паразаў у серыі запар.
Ужо на 7-й хвіліне Балдзін вывеў «энергетыкаў» наперад. На 9-й былы гулец «Вітэна» Якубаў зраўняў лічбы, але на 13-й Разуванаў зноў вывеў «Вітэн» наперад. Лік 2:1 на карысць гаспадароў пляцоўкі трымаўся вельмі доўга. На 33-й хвіліне Лавор з перадачы яшчэ аднаго былога «вітэнаўца» Гарбенкі зраўняў лік. 2:2.
Здавалася, што Козел сваім голам на 39-й хвіліне паставіць кропку ў серыі. І ўсё ж аршанцы, якіх ад новай і балючай паразы аддзялялі секунды, выпусцілі замест звычайнага брамніка брамніка-бегуна, і гэта дыло эфект. На галы, зарганізаваныя ўва многім былымі гульцамі «Вітэну» адказалі вітэнаўцы цяперашнія. Разуванаў з перадачы Рабыкі ўратаваў «чырвона-чорных» ад паразы — 3:3.
У дадатковым тайме Эдымар вывеў «Сталіцу» зноў наперад, аднак на 45-й намаганнямі Рагавіка «Вітэн» знайшоў паратунак ізноў! 4:4!
У серыі 6-метровых перамаглі аршанцы 5:4 і забралі перамогу сабе.
А гэта значыць, што лёс серыі працягвае вызначацца. Ён на карысць «Сталіцы», але ўжо ёсьць надзея. Толькі 2-1.