28 траўня ў Менску адбудзецца вырашальны паядынак паўфінальнай серыі першынства Беларусі ў міні-футболе. Аршанскі «Вітэн», які саступае ў серыі 1-2, згуляе са «Сталіцай». Сустрэча пройдзе ў Менску, пачатак, а 19-й гадзіне.
Аршанцы вырвалі перамогу ў драматычным паядынку пад нумарам 3, які праходзіў на іх пляцоўцы. Цяпер трэба перамагчы «Сталіцу» ў сталіцы.
Відэа-эфір з паядынку можна паглядзець на афіцыйным сайце «Вітэну».