15:00

+1

5 м/с

996 гПа

18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

Орша, Спорт

Тры нічыіх запар

02.06.2024 11:09

549 праглядаў, 0 каментароў

«Ворша» зноў разышлася мірам.

У 9-м туры Першай лігі «Ворша» прымала на сваім полі барысаўскі БАТЭ-ІІ. З самага пачатку сустрэчы перавагай завалодалі аршанцы. Яна не была яўнай, і ўсё ж адчувалася, што аршанцы бліжэй да голу. Так і сталася — Дзмітрый Тамэла адкрыў лік на 17-й хвіліне.

Пад канец першай паловы сустрэчы часцей сталі атакаваць барысаўчане. Узнік кур’ёзны гол, аршанцы не датрымаліся да перапынку. Звычайны закід наперад скончыўся тым, што нападнік БАТЭ-ІІ не трапіў галавой па мячы, і той, не кранаючы брамніка Ігнатовіча, уляцеў у сетку брамы. Аршанскі вартавы быў засьпеты зьнянацку і дэзарыентаваны нападнікам супернікаў.

У другой палове ні аршанцы, ні барысаўчане не рэалізавалі сваіх магчымасцяў. Нічыя 1:1. Для аршанцаў гэта ўжо трэцяя запар нічыя.

«Ворша» застаецца на 13-м радку табліцы, але яшчэ згуляныя не ўсе паядынкі ў туры. Таму ў выпадку перамог ніжэйшых каманд аршанцы могуць упасці.

Таксама ў гонар Дня дзяцей аршанскі клуб зладзіў футбольнае свята, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі клуба.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тры нічыіх запар

«Ворша» зноў разышлася мірам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение