Пра справу было вядома яшчэ ў мінулым месяцы. Дырэктара школы вёссцы дабрамыслі суседняга Лёзненскага раёна ў лютым арыштавалі за выраб парнаграфічных матэр'ялаў (артыкул гучыць як выраб і распаўсюд),на наступны ж дзень яго звольнілі з працы і далей пра справу нічога не было вядома. Мы не публікавалі інфармацыю, бо паводле беларускіх законаў, любы фотаздымак геніталіяў лічыцца парнаграфіяй, а такі фотаздымак можна зрабіць і для ўласнага карыстання і, нават, для медычных мэтаў.
Але сёння ў публічнай прасторы з'явіўся яшчэ адзін артыкул у якім вінавацяць настаўніка. Паводле абвінавачання, ён ведаў, але не данес пра магчымае сэксуальнае разбэшчванне двух хлопчыкаў-вучняў яго школы. Хлопчыкі на момант здзяйснення магчымага злачынства былі вучнямі 6-га класа, то бок ім было 11-12 гадоў. Справа ў красавіку была перададзеная ў суд, але пакуль яго вынікі не вядомыя.