Заблытаная з маральнага пункту гледжання сітуацыя склалася на прадпрыемстве "Рубежніца" Лёзненскгаа раёна. У мінулым годзе тут высетлілася, што знікла каля 550 літраў саляркі і некаторых запчастак на мех.двары. Следства выйшла на загадчыка мех.двара 22-гадовага Георгія Хайсава. Калі справа дайшла да суда - у траўні гэтага года - то хлопец не адмаўляў, што сапраўды краў паліва. Краў некалькі разоў і 550 літраў - гэта агульная колькасць скрадзенага. Прадаваў па заніжаным кошце. Але, па словах падазраванага, краў не дзеля ўласнага ўзбагачэння, а таму, што ў "Рубежніцы" не было грошай на запчасткі. І скрадзенай ды прададзенай саляркай ён кампенсоўваў набыццё запчастак.
Верагоднасць таго, што загадчык краў менавіта на карысць самога прадпрыемства не надта адмаўляла і кіраўніцтва арганізацыі. На "Рубежніцы" склалася сітуацыя калі работнікі куплялі за свой кошт запчасткі, а потым на чэках ім кампенсоўвалі выдаткі. Так, Хайсаву за набыццё запчастак прадпрыемства віннае на момант суда каля 900 рублёў. Вось і давялося яму выкручвацца. Бо чалавек, тэарэтычна, можа пачакаць выплаты пазыкі, а тэхніку ў гарачы сезон рамантаваць трэба тэрмінова.
У выніку суд прыняў арыгінальнае рашэнне. З аднаго боку, суд не ўспрыняў благародны матыў крадзяжоў і засумняваўся, што Георгій краў салярку выключна для прадпрыемства, а не забіраў частку грошай сабе. З іншага боку, пакаранне выдаў вельмі сімвалічнае: 2 гады забароны займаць кіруючыя пасады. Нават без штрафу.