На свята Купалля Беларуская чыгунка запусціць дадатковыя цягнікі. У сувязі са святкаваннем, якое традыцыйна пройдзе
6 ліпеня ў дадатак да дзейнага раскладу БЧ накіруе 9 цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класу па маршрутах Магілёў — Копысь — Магілёў і Ворша — Копысь — Ворша.
А 7 ліпеня 2024 года дадаткова прызначана 5 цягнікоў: Копысь — Магілёў і Копысь — Ворша.
Перавозчык таксама паведаміў, што 6 ліпеня на станцыі Копысь будуць рабіць дадатковы прыпынак цягнікі ліній бізнес-класу № 705 Полацк — Магілёў і № 706 Магілёў — Полацк. Такім чынам, з улікам пастаянных маршрутаў 6 і 7 ліпеня на станцыі Копысь будуць рабіць прыпынкі 28 цягнікоў.
Раней у БЧ папярэдзілі аб скасаванні гэтым летам некаторых цягнікоў у напрамку Магілёва з-за рамонту чыгуначнага моста.