Юнацкая каманда «Воршы», складзеная з гульцоў 2009–2010 гадоў нараджэння ў фінале чэмпіяната Віцебскай вобласці перамагла з лікам 3:0 наваполацкі «Нафтан». Нашы юнакі не зазналі ніводнай паразы на турніры і сталі яго пераможцамі.
Галоўны трэнер каманды Дзмітрый Суздальцаў, у нядаўнім мінулым гулец асноўнага складу «Воршы».
Раней, як піша канал ФК «Ворша» ў тэлеграме, аршанцы заваёўвалі бронзавыя медалі абласнога першынства ў 2018 годзе.