Прынамсі, пра тое, што мужчына ваяваў на баку Расеі і загінуў распавядаюць яго землякі. А ў сацыяльных сетках мужчыны ёсць фотаздымкі са зброяй і ў вайсковай форме. Наколькі нам вядома, мужчына загінуў яшчэ ў пачатку вайны Расеі супраць Украіны. Але падцверджанне мы атрымалі толькі зараз. Мікалай доўгі час працаваў у Расеі на будаўніцтвах і, відавочна, там завербаваўся на вайну.
Арыгінальнасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што ягоны брат у пачатку вайны атрымаў 10 сутак арышту за тое, што з антываенным плакатам выйшаў да адміністратыўнага будынку ў вёсцы Баброва.